Адпаведны ўказ № 345 апублікавалі 16 верасьня на партале Pravo.by.
Пералік краін, грамадзянам якіх дазволены «бязьвіз», раней налічваў 80 пазыцый, цяпер іх 76. У прыватнасьці, са сьпісу выключылі Злучаныя Штаты Амэрыкі, якія абклалі рэжым Лукашэнкі адчувальнымі санкцыямі за сыстэматычныя парушэньні правоў чалавека.
У той жа час будзе дазволены бязьвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Ірану, Пакістану, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпту, Ярданскага Хашыміцкага Каралеўства. Праўда, з удакладненьнем, што ў іх будзе дзейная віза ў краіны Эўразьвязу або Шэнгенскай зоны і зваротныя авіяквіткі зь Беларусі.
Дакумэнт набудзе моц празь месяц пасьля апублікаваньня.
Раней афіцыйныя рэсурсы паведамілі, што ўказ дазваляе бязьвізавы ўезд ня толькі праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», а і праз аэрапорты абласных цэнтраў.