Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнкам.
«Вакцынацыю замежных грамадзян ад COVID-19 плянуецца праводзіць на платнай аснове ў мэдычных арганізацыях, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя. Савет міністраў усталюе парадак функцыянаваньня інфармацыйнай сыстэмы для збору, апрацоўкі і ўліку заявак замежнікаў на вакцынацыю і парадак наведваньня імі Беларусі», — паведаміла БелТА.
У пералік краінаў уваходзяць усе краіны Эўропы, для грамадзянаў якіх патрэбныя візы, каб прыехаць у Беларусь.
- Беларускае заканадаўства не прызнае падвойнага грамадзянства, але не забараняе грамадзянам Беларусі мець грамадзянства іншых краінаў. На практыцы гэта азначае, што дзяржаўныя органы разглядаюць асобаў, якія маюць, акрамя беларускага, іншае грамадзянства, выключна як грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.
- На гэты момант у Беларусі пад арыштам паводле абвінавачаньняў, якія, на думку праваабаронцаў, маюць палітычную матывацыю, знаходзяцца мінімальна пяцёра грамадзянаў Расеі, адзін грамадзянін ЗША (Юрась Зяньковіч), адна грамадзянка Швайцарыі (Натальля Хершэ). Зяньковіч і Хершэ маюць таксама і беларускае грамадзянства.