Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік праўладнага саюзу журналістаў Беларусі трапіў ва ўкраінскую базу «Миротворець». За што?


Андрэй Крывашэеў на кніжным кірмашы ў Менску, 2020
Андрэй Крывашэеў на кніжным кірмашы ў Менску, 2020

Старшыня праўленьня Беларускага саюзу журналістаў Андрэй Крывашэеў, які на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, трапіў ва ўкраінскую базу «Миротворець».

Як адзначаецца на сайце арганізацыі, Андрэй Крывашэеў

  • называў расейска-ўкраінскую вайну грамадзянскім канфліктам унутры Ўкраіны,
  • быў адным з аўтараў перайменаваньня ў сюжэце на Беларускім тэлебачаньні Ўкраіны на «УССР»,
  • часта ўдзельнічаў у прапагандысцкіх ток-шоў на расейскай тэлевізіі,
  • а таксама расказваў пра «бандэраўцаў», «украінскіх адмарозкаў» і ўціск свабоды слова ва Ўкраіне.

Такім чынам, адзначаюць аўтары пэрсанальнай карткі Андрэя Крывашэева, ён праводзіць антыўкраінскую прапаганду, распаўсюджвае «крамлёўскія» наратывы пра Ўкраіну, а таксама ўдзльнічае ў актах «гуманітарнай агрэсіі супраць Украіны».

Раней у базу «Миротворець» трапілі:

  • дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ірына Даўгала,
  • вядоўца тэлеканалу СТВ Юлія Арцюх,
  • дырэктар Цэнтру вывучэньня пэрспэктыў інтэграцыі краін ЭАЭС Дзьмітры Белякоў,
  • вядоўца тэлеканалу СТБ Рыгор Азаронак,
  • Аляксандар Лукашэнка,
  • а таксама ў базу цэнтру ўключаны зьвесткі 117 беларускіх грамадзян, якія ваявалі ў тэрарыстычных арганізацыях «ЛНР» і «ДНР».

Што такое цэнтар «Миротворець»

Цэнтар «Миротворець» стварыла ў 2014 годзе група ўкраінскіх навукоўцаў, юрыстаў, журналістаў, выкладчыкаў, вайскоўцаў і спэцыялістаў у вывучэньні прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце, цэнтар мае статус недзяржаўнай арганізацыі.

Якую інфармацыю зьбіраюць

За шэсьць гадоў дзейнасьці цэнтар сабраў больш як 200 тысяч прозьвішчаў грамадзян розных краін, дзейнасьць якіх, паводле стваральнікаў сайту, мае прыкметы злачынстваў. Умоўна ўсіх іх можна падзяліць на пяць групаў:

  • Расейскія вайскоўцы, якіх абвінавачваюць у забойстве ўкраінскіх грамадзян. У базе ёсьць іхныя фатаздымкі, дакумэнты, зьвесткі пра разьмяшчэньне вайсковых частак.
  • Тэрарысты, баевікі, найміты, удзельнікі незаконных узброеных фармаваньняў і прыватных арміяў, падкантрольных Расеі.
  • Парушальнікі дзяржаўнае мяжы Ўкраіны (тыя, хто наведваў анэксаваны Расеяй Крым праз расейскую тэрыторыю).
  • Украінскія вайскоўцы, якія парушылі прысягу Ўкраіне і перайшлі на бок Расеі і кантраляваных ёю незаконных узброеных фармаваньняў.
  • Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і грамадзкіх арганізацый, якія, паводле стваральнікаў сайту, удзельнічаюць у інфармацыйнай вайне, якую арганізавала Расея супраць Украіны, апраўдваюць агрэсію і ваенныя злачынствы Расеі і яе грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG