Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі цэнтар «Миротворець» уключыў Лукашэнку ў сваю базу. За што?


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Украінскі цэнтар «Миротворець», які пачаў дзейнічаць адразу пасьля анэксіі Расеяй Крыму і ўвядзеньня войскаў на ўкраінскі Данбас, уключыў Аляксандра Лукашэнку ў сваю базу асобаў, датычных да злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.

Аляксандар Лукашэнка пазначаны як «памагаты тэрарыстаў і расейскіх акупантаў» за тое, што адмовіўся выдаць Украіне затрыманых у Беларусі ўдзельнікаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» і перадаў іх Расеі.

Заява экс-прэзыдэнта Эўрапейскай Рады і колішняга прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска аб тым, што Аляксандар Лукашэнка вясной 2014 году прапанаваў стварыць і ачоліць украінска-беларускі зьвяз, каб спыніць баявыя дзеяньні на Данбасе, стала падставаю для абвінавачаньня ў замаху на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

«Цэнтар „Миротворець“ просіць праваахоўныя органы разглядаць гэтую публікацыю на сайце як заяву аб зьдзяйсьненьні гэтым грамадзянінам усьвядомленых дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны, міру, бясьпекі чалавецтва іі міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэньняў», — адзначаецца на сайце.

Што такое цэнтар «Миротворець»

Цэнтар «Миротворець» стварыла ў 2014 годзе група ўкраінскіх навукоўцаў, юрыстаў, журналістаў, выкладчыкаў, вайскоўцаў і спэцыялістаў у вывучэньні прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.
Як адзначаецца на афіцыйным сайце, цэнтар мае статус недзяржаўнай арганізацыі.

Якую інфармацыю зьбіраюць

За шэсьць гадоў дзейнасьці цэнтар сабраў больш як 200 тысяч прозьвішчаў грамадзян розных краін, дзейнасьць якіх, паводле стваральнікаў сайту, мае прыкметы злачынстваў. Умоўна ўсіх іх можна падзяліць на пяць групаў:

  • расейскія вайскоўцы, якіх абвінавачваюць у забойстве ўкраінскіх грамадзян. У базе ёсьць іхныя фатаздымкі, дакумэнты, зьвесткі пра разьмяшчэньне вайсковых частак
  • тэрарысты, баевікі, найміты, удзельнікі незаконных узброеных фармаваньняў і прыватных арміяў, падкантрольных Расеі
  • парушальнікі дзяржаўнае мяжы Ўкраіны (тыя, хто наведваў анэксаваны Расеяй Крым праз расейскую тэрыторыю)
  • украінскія вайскоўцы, якія парушылі прысягу Ўкраіне і перайшлі на бок Расеі і кантраляваных ёю незаконных узброеных фармаваньняў
  • прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і грамадзкіх арганізацый, якія, паводле стваральнікаў сайту, удзельнічаюць у інфармацыйнай вайне, якую арганізавала Расея супраць Украіны, апраўдваюць агрэсію і ваенныя злачынствы Расеі і яе грамадзян.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG