Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя «Новая Баравая». Расьсьледаваньне ByPol пра тое, як ГУБАЗіК падстаўляе калегаў


Жылы раён Новая Баравая, архіўнае фота
Жылы раён Новая Баравая, архіўнае фота

Аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol з дапамогай кібэрпартызанаў абнародавала чарговыя факты злоўжываньня паўнамоцтвамі з боку сілавікоў.

Як гаворыцца ў анатацыі да паўгадзіннай відэасправаздачы, гэтым разам стала вядома, хто стаяў за спэцапэрацыямі, бадай, у самым пратэставым жылым раёне Новая Баравая пад Менскам, а таксама ў іншых лякацыях.

«Прыйшоў час расказаць падрабязна пра тых нелюдзяў, якія праводзілі, згодна зь іх жа тэрміналёгіяй, „ваенныя апэрацыі“ і „акцыі адплаты“ супраць меркаваных удзельнікаў мірных пратэстаў у Менскай вобласьці, а менавіта ў Новай Баравой і Дзяржынску. Дзякуючы дадзеным, атрыманым кібэрпартызанамі, мы вызначылі кола асобаў, якія маюць непасрэднае дачыненьне да гэтых злачынстваў», — адзначаецца ў дакумэнтальным матэрыяле.

Поўная вэрсія новага расьсьледаваньня ByPol даступнае па спасылцы ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG