Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы забаранілі жанчынам у Афганістане займацца спортам


Талібы забаранілі жанчынам, у тым ліку ўдзельніцам нацыянальных зборных, займацца спортам у Афганістане.

Пра гэта заявіў у сераду намесьнік кіраўніка так званай камісіі «Талібану» па культуры Ахмадула Васік у гутарцы з аўстралійскім выданьнем SBS News.

Сваю пазыцыю ён патлумачыў на прыкладзе гульні ў крыкет. Васік сказаў, што ў выпадку, калі б жанчыны былі дапушчаныя да гэтага віду спорту, іх твары і целы былі б адкрытымі для назіральнікаў. «Іслам і Ісламскі Эмірат не дапускаюць гэтага», — заявіў суразмоўца. Паводле яго, талібы згодныя з тым, што жанчыны маюць права рабіць шпацыры па меры неабходнасьці, аднак спорт, лічыць ён, не зьяўляецца неабходным для жаночай часткі насельніцтва.

У жніўні Васік даў згоду на паездку мужчынскай зборнай Афганістану па крыкеце ў Аўстралію для ўдзелу ў адборачным матчы, які адбудзецца ў канцы году. Цяперашняя заява прадстаўніка «Талібану», аднак, можа прывесьці да таго, што на гэтае мерапрыемства не дапусьцяць нават мужчын-афганцаў.

Міжнародная рада па крыкеце патрабуе, каб усе яе паўнапраўныя члены мелі нацыянальную жаночую каманду, якая зьяўляецца ўмовай допуску краіны на міжнародныя спаборніцтвы.

На пытаньне аб магчымасьці выключэньня афганцаў са спаборніцтваў у Аўстраліі Васік сказаў, што «Талібан» у любым выпадку ня пойдзе на кампраміс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG