Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кібэрпартызаны заявілі, што ўзламалі дзяржаўны рэестар нерухомасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кібэрпартызаны сьцьвярджаюць, што ўзламалі базу зьвестак дзяржаўнага рэгістру нерухомасьці. Гэта значыць, што яны атрымалі інфармацыю пра нерухомасьць кожнага беларуса, у тым ліку прадстаўнікоў улады і нават Лукашэнкі.

У якасьці доказу яны апублікавалі зьвесткі пра нерухомасьць Курманбека Бакіева, Віктара Шэймана, Івана Тэртэля, Натальлі і Івана Эйсмантаў, Валера Вакульчыка, Аляксандра Баскава і Марыяны Шчоткінай.

  • Ананімная група «Кібэрпартызаны» зьявілася летась у жніўні. Адразу пасьля зьяўленьня «Кібэрпартызаны» абвясьцілі, што падтрымліваюць пратэстоўцаў у краіне, і агучылі тры свае задачы: шукаць інфармацыю пра сілавікоў, чыноўнікаў і іх злачынствы, паказваць «гнілую» сутнасьць рэжыму, і, нарэшце, каб Лукашэнка пакінуў Беларусь. Яны ўзломваюць дзяржаўныя сэрвэры, атрымліваючы доступ да службовай і сакрэтнай інфармацыі.
  • Сёлета ў канцы ліпеня кібэрпартызаны анансавалі шматузроўневую спэцапэрацыю «Жара». Яны ўзламалі шэраг базаў зьвестак МУС, атрымалі доступ да базаў «АІС Пашпарт», службы 102 (тэрміновыя званкі ў міліцыю), упраўленьня ўласнай бясьпекі МУС, ДАІ і сэрвэру зь відэазапісамі дронаў МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG