«Я ня думаў, што нас праслухоўваюць». Пагаварылі з пратэстоўцам, чые сьпевы ў камэры «Валадаркі» «зьлілі» кібэрпартызаны
У адным з апублікаваных ініцыятывай ByPol відэа гучыць сьпеў чалавека, які нібыта знаходзіцца за кратамі ў турме на Валадарскага ў Менску. Гэтым чалавекам аказаўся жыхар Салігорску Ўладзімер Шыла. Свабода пагутарыла зь ім.