Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны Беларусі і нагадвае, што рашэньне пра стварэньне вучэбна-баявых сумесных цэнтраў падрыхтоўкі ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі было прынята ў часе перамоваў кіраўнікоў абаронных ведамстваў Беларусі і Расеі 5 сакавіка 2011 у Маскве.
Паведамляецца таксама, што 3 верасьня чакаецца прыбыцьцё самалётаў Су-30СМ Ваенна-касьмічных сілаў Расеі на аэрадром Баранавічы.
- У сакавіку Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што «на базе цэнтра будзе арганізавана сумесная падрыхтоўка экіпажаў самалётаў Су-30СМ, навучаньне беларускіх спэцыялістаў рабоце на сучасных зэнітных ракетных комплексах, якія стаяць на ўзбраеньні Узброеных Сілаў РФ, а таксама сумеснае выкананьне вучэбна-баявых задачаў».
- Сярод мэтаў цэнтру называлася ўмацаваньне практычнага складніку «разьвіцьця Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны саюзнай дзяржавы».