Паводле статыстычнага ведамства Латвіі, ад пачатку 2021 году мінімальны заробак у краіне — 500 эўра, а сярэдні — 1207 эўра да сплаты падаткаў.
Мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня 2021 году — 135 эўра (400 беларускіх рублёў). Сярэдні заробак у чэрвені склаў 471 эўра, або 1433 рублі, згодна з дадзенымі Белстату.
Заробкі ў адукацыі
Паводле міжнароднай плятформы, якая зьбірае дадзеныя пра сярэднія заробкі, выхавацель у садочку, настаўнік пачатковай і сярэдняй школы зарабляе прыкладна аднолькава: да 968 эўра «чыстымі».
Згодна зь беларускай афіцыйнай статыстыкай, сярэдні заробак у сфэры адукацыі ў чэрвені — 336 эўра.
Знаходзім вакансію выхавацеля ў Рызе з заробкам 900–1100 эўра да сплаты падаткаў.
У Менску знаходзім вакансію выхавацеля ў дзіцячы садок з заробкам 221 эўра, або 650 беларускіх рублёў.
Заробкі ў мэдыцыне
Заробак мэдсястры ў Латвіі — да 1123 эўра на рукі, а доктара — да 1918 эўра. Сярэдні заробак у Беларусі ў сфэры аховы здароўя — 428 эўра.
Кардыёляг у прыватным мэдычным цэнтры ў Рызе атрымае ад 1500 эўра за месяц. Дзіцячы кардыёляг у Менску ў прыватным цэнтры можа мець да 1365 эўра.
А вось у дзяржаўнай паліклініцы кардыёлягу прапануюць толькі 273 эўра.
Мэдсястра ў дзяржаўным садочку ў Латвіі атрымае ад 500 эўра.
А мэдсястра ў прыватнай стаматалягічнай клініцы заробіць ад 1500 эўра за месяц да сплаты падаткаў, таксама туды прымаюць студэнтаў апошніх курсаў унівэрсытэту.
У беларускім санаторыі мэдсястры прапануюць заробак у 443 эўра.
У дзяржаўным цэнтры ў Беларусі мэдычнай сястры гатовыя плаціць 273 эўра.
Заробкі ў інжынэраў
Інжынэр па тэхнічным абслугоўваньні атрымае ў Латвіі ад 579 да 1305 эўра на рукі.
Інжынэр у Рызе заробіць каля 2000 эўра да сплаты падаткаў.
Аўтамэханіку ў горадзе Валміера прапануюць заробак ад 700 эўра, а ў Елгаве за такую працу заплацяць 13 эўра ў гадзіну, пры 40-гадзінным рабочым тыдні — 2080–2600 эўра ў месяц.
Інжынэру-канструктару ў Менску прапануюць да 784 эўра. Інжынэру-тэхнолягу гатовыя плаціць да 460 эўра.
Аўтамэханіку ў Менску гатовыя прапанаваць 955 эўра ў месяц.
Заробкі ў прадаўцоў
Заробак прадаўца-кансультанта ў Латвіі — да 1374 эўра ў месяц «чыстымі».
За такую працу ў краме касмэтыкі і бытавой хіміі ў Юрмале прапануюць 750 эўра да сплаты падаткаў.
У Рызе прадаўцу ў гандлёвым цэнтры заплацяць ад 600 да 1200 эўра ў месяц да сплаты падаткаў.
Сярэдні заробак у сфэры гандлю ў Беларусі — 433 эўра, згодна з дадзенымі Белстату.
У Менску прадаўцу-касіру прапануюць 341 эўра ў месяц.
У Горадні прадаўцу-кансультанту прапануюць да 511 эўра.
Заробкі ў ратавальнікаў і сілавікоў
Пажарны-ратавальнік у Латвіі атрымлівае 518–993 эўра «чыстымі». Паліцэйскі — 563–1080 эўра на рукі. Ратавальніку-пажарнаму ў Менску прапануюць 290 эўра ў месяц.
Міліцыянту ў Менску гатовыя плаціць 341 эўра.
Заробкі ў прыбіральшчыкаў
Прыбіральшчык у Латвіі ў сярэднім зарабляе да 626 эўра ў месяц «чыстымі».
Але знаходзім вакансію прыбіральшчыка ў Рызе з заробкам 835–1030 эўра да сплаты падаткаў, а ёсьць і за 640 эўра ў месяц «бруднымі» з 40-гадзінным працоўным тыднем
Прыбіральшчыку ў Менску прапануюць 273 эўра ў месяц. Ёсьць вакансіі для прыбіральшчыкаў нават за 341 эўра ў месяц.
Заробкі ў будаўнікоў
Заробак будаўніка ў Латвіі — ад 588 да 1221 эўра ў месяц «чыстымі». Сярэдні заробак у сфэры будаўніцтва ў Беларусі — 525 эўра.
У адной з вакансій за такую працу ў Рызе прапануюць 850 эўра на рукі , але можна адшукаць і з вышэйшым заробкам — 1200–1800 эўра. .
У Менску будаўніку-ўнівэрсалу прапануюць 511 эўра ў месяц. Аддзелачніку ў Менску прапануюць да 1194 эўра.
Заробкі ў кіроўцаў
Заробак кіроўцы ў Латвіі — 522―1337 эўра «чыстымі».
Кіроўца мікрааўтобуса ў Рызе атрымае ад 750 эўра на рукі.
А дальнабойшчыку заплацяць ад 1500 эўра ў месяц. Ёсьць і з вышэйшым заробкам — 2100 эўра на рукі.
Кіроўцу ў Менску гатовыя плаціць 409 эўра. У дальнабойшчыкаў заробкі вышэйшыя — да 1250 эўра на рукі.