«Зламысьнік — ураджэнец Чарнігаўшчыны, 1999 года нараджэньня. Сьледчыя Пячэрскага РАУС распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 296 (Хуліганства) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі», — гаворыцца ў паведамленьні паліцыі.
Партыя «Эўрапейская салідарнасьць», лідэрам якой зьяўляецца Парашэнка, заявіла, што лічыць напад на яго правакацыяй. «Расейскія і праўрадавыя Telegram-каналы паведамілі пра гэта адразу — літаральна праз хвіліну пасьля таго, як гэта адбылося», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» у прэс-службе партыі.
Пасьля інцыдэнту Парашэнка, які раней удзельнічаў у Маршы абаронцаў Украіны — альтэрнатыве афіцыйнаму вайсковаму параду, — зьвярнуўся да сваіх прыхільнікаў і ўскосна згадаў інцыдэнт.
Зьвяртаючыся да прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага, ён заявіў: «Не спрабуйце спыніць нас сваімі зялёнымі саплямі! У вас нічога не атрымаецца». Парашэнка заявіў, што зламысьнік, якога, паводле зьвестак паліцыі, даставілі ў Пячэрскі аддзел, «быў схаваны ў кабінэце прэзыдэнта».