Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: Зяленскі не задаволены нерашучасьцю Захаду ў пытаньні аб уступленьні Ўкраіны ў NATO


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Паводле яго, гэта паказвае іншым краінам, што ім ня рады ў альянсе.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў расчараваньне з нагоды таго, што заходнія саюзьнікі не рашаюцца даць згоду на ўступленьне Ўкраіны ў NATO, інфармуе «Голас Амэрыкі».

У інтэрвію газэце Washington Post і іншым СМІ ён таксама выказаў нязгоду з камэнтаром прэзыдэнта Джо Байдэна аб тым, што краіне неабходна ліквідаваць карупцыю, перш чым можна будзе гаварыць пра яе ўваход у вайсковы альянс.

Па словах Зяленскі, двухсэнсоўнасць ў дачыненні да ўступлення Ўкраіны ў NATO зьяўляецца «сыгналам для іншых краін, што ім тут ня радыя, а Расея тым часам паблізу і ўзмацняе свой уплыў».

Зяленскі заявіў, што сяброўства ў NATO забяспечыла б Украіне абарону ад новага наступу Расеі.

«Вельмі папулярна вінаваціць Украіну ў карупцыі. І я прытрымліваюся такіх поглядаў ня толькі з тых часоў, як стаў прэзыдэнтам, мяне заўсёды гэта абражала, — сказаў Зяленскі. — Ніводная краіна не свабодная ад карупцыі».

Адказваючы на пытаньне пра тое, ці лічыць ён здрадай пагадненьне паміж ЗША і Нямеччынай пра газаправод «Паўночны паток – 2», Зяленскі паціснуў плячыма і ўсьміхнуўся.

«Вядома, я не ў захапленьні ад гэтай дамоўленасьці... і фармату, у якім яна была дасягнутая», — сказаў ён.

Кажучы пра сваё стаўленьне да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, Зяленскі ахарактарызаваў расейскага калегу як «ірацыянальнага» і «эмацыйнага» чалавека.

«Ён занадта эмацыйны, калі справа тычыцца Ўкраіны», — дадаў Зяленскі.

Зяленскі сустрэнецца з Байдэнам ў Белым доме 31 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG