Іх абвінавачваюць у фінансаваньні і арганізацыі масавых беспарадкаў (часткі 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Разглядаць справу будзе судзьдзя Сяргей Салоўскі. Дакладная дата суду пакуль невядомая. Сьведак выклікалі на 15 і 17 верасьня.
Праваабаронца з 18 студзеня знаходзіцца ў СІЗА. У ізалятары з лютага таксама ўтрымліваецца Тацяна Ласіца. Марыя Тарасенка дома, мае абавязацельства аб яўцы і нявыезьдзе.
У віну Судаленку паставілі дапамогу ў аплаце штрафаў для ўдзельнікаў пратэстных акцый, заклік у Facebook дапамагчы шматдзетнай сям’і купіць дровы на зіму і заклік у сацыяльных сетках сустрэць з ІЧУ жыхарку Гомля.
Па справе было апытана больш за 200 сьведак.