Паводле яго, у цэнтры сытуацыя стабільная. Цяпер там кругласутачна знаходзіцца мэдычная і санітарна-эпідэмічная службы.
«Адзінае, каб нам сёньня з улікам усіх прафіляктычных мерапрыемстваў выйсьці годна з гэтай сытуацыі», — дадаў чыноўнік.
У рэабілітацыйна-аднаўленчым цэнтры «Лясная паляна» пад Смаргонямі была зафіксавана ўспышка COVID-19. Як паведаміў раней Тарасенка, некаторы час у цэнтры будуць забароненыя масавыя мерапрыемствы, уведзены масачны рэжым — дзеці ад 6 гадоў носяць маскі ў закрытых памяшканьнях, а ў будынках праводзіцца пастаянная дэзынфэкцыя.
«Як паказвае аналіз сытуацыі, каранавірус завезьлі дзеці. Першыя выпадкі сталі рэгістравацца празь сем дзён пасьля заезду. Зарэгістраваныя выпадкі захворваньня і сярод пэрсаналу», — заявіў чыноўнік.
«Мы разьмежавалі патокі дзяцей: вызначылі корпусы для разьмяшчэньня здаровых дзяцей і тых, у каго станоўчы тэст на каранавірус. Дзеці, якія маюць клінічную сымптаматыку, пераведзеныя для лячэньня ў Астравецкую ЦРБ», — паведаміла начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкаму Людміла Кеда.
Паводле яе, у цэнтры застаюцца дзеці з станоўчым тэстам, аднак зь бессымптомнай хадой хваробы.
- 13 жніўня былі праведзеныя экспрэс-тэсты ўсім дзецям і супрацоўнікам у «Лясной паляне». Акрамя таго, заплянавана паўтарыць тэставаньне пасьля заканчэньня пэрыяду ізаляцыі, дзеці будуць выяжджаць з цэнтру арганізавана, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
- Раней штам «дэльта» выявілі ў Менску, Лідзе і Гомлі. Індыйскі падвід каранавірусу адрозьніваецца тым, што вельмі заразны. Мутаваны вірус паводзіць сябе больш агрэсіўна, чым папярэднія варыянты, а працэнт захворваньня ў цяжкай форме значна вышэйшы.