Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Канада і Вялікая Брытанія адпраўляюць вайскоўцаў у Кабул для эвакуацыі дыпляматаў


Канадзкія вайскоўцы ў Аўганістане, архіўнае фота
Канадзкія вайскоўцы ў Аўганістане, архіўнае фота

Канада адправіць у Аўганістан войскі спэцыяльнага прызначэньня для эвакуацыі пэрсаналу пасольства ў Кабуле. Дыпляматычная місія цалкам спыніць працу праз пагрозу захопу аўганскай сталіцы талібамі, паведаміў «Голас Амэрыкі» з спасылкай на Associated Press.

ЗША адправяць тры тысячы вайскоўцаў у аэрапорт Кабулу, каб дапамагчы з частковай эвакуацыяй свайго пасольства, заявіў напярэдадні Пэнтагон.

Вялікая Брытанія накіруе ў Аўганістан 600 вайскоўцаў, каб дапамагчы сваім грамадзянам пакінуць краіну.

Талібан імкліва захоплівае ўсё новыя тэрыторыі ў Аўганістане ў той час, як ЗША завяршае вывад войскаў з краіны.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вызначыў апошнім тэрмінам для вываду арміі 11 верасьня — 20-ю гадавіну найбуйнейшых тэрактаў у Злучаных Штатах, пасьля якіх амэрыканскія вайскоўцы пачалі апэрацыю ў Аўганістане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG