Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя арганізацыі паведамляюць пра масавую гібель дзяцей у Аўганістане


Баевікі Талібану ў горадзе Кундуз, 9 жніўня 2021
Баевікі Талібану ў горадзе Кундуз, 9 жніўня 2021

У сутыкненьнях урадавых войскаў і талібаў за апошнія тры дні загінулі сама меней 37 дзяцей.

Каардынатар гуманітарнай дапамогі ААН Марцін Грыфітс заклікаў аўганскія бакі канфлікту да неадкладнага спыненьня агню.

«Аўганскія дзеці, жанчыны і мужчыны жывуць ва ўмовах штохвіліннай небясьпекі для жыцьця і цярпяць шматлікія страты. За апошні месяц напады на правінцыі Гільмэнд, Кандагар і Герат прывялі да гібелі сама меней тысячы чалавек», — заявіў Грыфітс, чые словы цытуе сайт ААН.

Да Грыфітса гвалт супраць мірнага насельніцтва ў Аўганістане засудзілі Генэральны сакратар ААН і члены Рады Бясьпекі. Гуманітарныя арганізацыі застаюцца ў гарачым пункце і будуць далей дапамагаць мясцовым жыхарам. Аднак пакуль у валянтэраў няма гарантый бесьперашкоднай дастаўкі грузаў для дапамогі насельніцтву.

У ЮНІСЕФ заявілі, што шакаваныя і абураныя імклівым пагаршэньнем сытуацыі ў Аўганістане.

«За апошнія 72 гадзіны сама меней 20 дзяцей былі забітыя і 130 атрымалі раненьні ў правінцыі Кандагар, двое дзяцей — у Хасьце, а ў правінцыі Пакція забітыя пяцёра і параненыя трое непаўналетніх».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG