Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышты і ператрусы 12 жніўня: сілавікі затрымалі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева


Сустаршыня ініцыятывы «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Архіўнае фота
Сустаршыня ініцыятывы «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Архіўнае фота

У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі.

12 жніўня затрымалі кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, сустаршыню дасьледчыцка-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду», сябра аргкамітэту «Нашай партыі» і дэлегата «Сходу» Андрэя Дзьмітрыева.

На гэты момант пакуль невядома, зь якой прычыны і якой структурай ён затрыманы, а таксама дзе ён.

Факт затрыманьня Андрэя Дзьмітрыева пацьвердзіла ягоная каляжанка па «Гавары праўду», кандыдатка на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году Тацяна Караткевіч.

Напярэдадні сілавікі затрымалі больш за два дзясяткі чалавек, якія балятаваліся альтэрнатыўнымі дэпутатамі праз плятформу «Сход». Сярод іх былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня.

Вядома, што затрыманы ўчора сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Стрэха знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, дзе правядзе 14 дзён за адміністрацыйнае правапарушэньне, піша Каардынацыйная рада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG