Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля Лукашэнкавай крытыкі заснавальнік ЕРАМ расказаў супрацоўнікам, што будзе рабіць


Заснавальнік ІТ-кампаніі Аркадзь Добкін, фота Паўла Паташнікава (probusiness.by)
Заснавальнік ІТ-кампаніі Аркадзь Добкін, фота Паўла Паташнікава (probusiness.by)

Падчас «Вялікай размовы» 9 жніўня Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў заснавальніка кампаніі ЕРАМ Аркадзя Добкіна ў фінансаваньні пратэстаў і выказаў сумнеў у празрыстасьці камэрцыйнай дзейнасьці ІТ-гіганта.

Аркадзь Добкін у адказ заявіў, што такі камэнтар «нельга назваць прыемным», але запэўніў, што сыходзіць зь Беларусі кампанія пакуль не зьбіраецца.

Адзін з супрацоўнікаў EPAM расказаў «Нашай Ніве», што 11 жніўня бізнэсовец адказаў на пытаньні заклапочаных падначаленых. Сярод іншага ўздымалася тэма, ці варта чакаць тэрміновай рэлякацыі і ці будзе дапамога пры любым іншым форс-мажоры.

«Добкін адказваў так, што прынамсі пакуль кампанія не зьбіраецца сыходзіць зь Беларусі, бо ён ня думае, што пачнуць моцна замінаць працаваць і перашкаджаць выплачваць заробкі. Сказаў, калі нешта „такое“ будзе, то ёсьць запасны плян, сэнс якога нам не давялі. Але запэўніў, што дапамога будзе ва ўсіх варыянтах разьвіцьця падзеяў», — расказаў адзін з удзельнікаў віртуальнай нарады.

Сам Аркадзь Добкін цяпер не ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG