Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзем дапамагаць тым, чые сваякі несправядліва затрыманыя», — заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін зьвярнуўся да супрацоўнікаў кампаніі


Архіўнае фота. Валеры Цапкала, Аляксандар Лукашэнка і Аркадзь Добкін, 2010 год
Архіўнае фота. Валеры Цапкала, Аляксандар Лукашэнка і Аркадзь Добкін, 2010 год

Аркадзь Добкін, сузнавальнік і генэральны дырэктар найбуйнейшай беларуска-амэрыканскай ІТ-кампаніі EPAM зьвярнуўся зь лістом да супрацоўнікаў сваёй кампаніі ў Беларусі. Тэкст цалкам у перакладзе з ангельскай мовы публікуе партал dev.by.«Сделаем всё, чтобы помочь». Письмо Аркадия Добкина | dev.by

«На працягу апошніх некалькіх дзён усе вы бачылі ці чулі аб пратэстах, якія адбываюцца ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, альбо размаўлялі зь людзьмі, якіх закранулі гэтыя падзеі», — пачынае зварот Аркадзь Добкін.

Далей ён кажа, што кіраўніцтва EPAM пільна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі і «імгненна рэагуе на яе».

«Сёньня мы сутыкнуліся зь беспрэцэдэнтнай падзеяй у Беларусі, дзе ЕРАМ пачынаўся і дзе знаходзіцца сёньня найбуйнейшы цэнтар распрацовак кампаніі», — працягвае Добкін. Ён запэўнівае, што робіцца усё магчымае, каб кампанія працягвала працаваць.

«Мы просім тых з вас, хто выйшаў на вуліцы, перш за ўсё думаць пра сваю бясьпеку. Мы хочам і будзем дапамагаць тым, чые сваякі былі несправядліва затрыманыя ці пацярпелі іншым чынам. Сфармаваныя некалькі групаў падтрымкі ў крызісных сытуацыях зь ліку калег, гатовых адгукнуцца і зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы вам у цяперашніх абставінах», — кажа ён.

У лісьце таксама гаворыцца, што ў EPAM створана гарачая лінія, на якую можна зьвяртацца.

«Мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб дапамагчы! Бясьпека і здароўе вас і вашых родных, роўна як і вашая будучыня — наш прыярытэт». Раней супрацоўнікі кампаніяў — рэзыдэнтаў ПВТ паведамлялі, што кіраўніцтва ПВТ абзвоньвала офісы і засьцерагала ад удзелу ў магчымых пратэстах, пагражала нават выключэньнем з ПВТ. Адміністрацыя ПВТ у камэнтары Радыё Свабода факт такіх званкоў прызнала:

«Адміністрацыя праяўляла клопат, абзвоньвала кампаніі на прадмет недапушчэньня парушэньня закону Рэспублікі Беларусі ў межах мерапрыемстваў 9–10 жніўня, — расказалі ў прэс-службе. — Але гэта былі не пагрозы, а размовы з кіраўнікамі кампаніяў. Каб яны, магчыма, праявілі клопат пра сваіх супрацоўнікаў.

Размовы мелі рэкамэндацыйны характар, каб кіраўнікі парупіліся пра свае калектывы. Але ні ў якім разе гэта не былі пагрозы выключэньня. Магчыма, тут мае месца чалавечы фактар. Нехта нешта ня так зразумеў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG