Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне за шпіянаж на карысьць Расеі арыштавалі супрацоўніка амбасады Брытаніі


Амбасада Вялікай Брытаніі ў Бэрліне
Амбасада Вялікай Брытаніі ў Бэрліне

У горадзе Потсдам ў Нямеччыне арыштавалі грамадзяніна Вялікай Брытаніі, які працаваў у брытанскай амбасадзе ў краіне. Яго вінавацяць у супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі.

Пра гэта паведаміла Фэдэральная пракуратура Нямеччыны. Арышт быў праведзены 10 жніўня, дома і на працы ў арыштаванага Дэвіда С. таксама правялі ператрусы.

Паведамляецца, што арыштаваны працаваў у брытанскай амбасадзе ў Бэрліне — ня ў якасьці дыплямата, а як супрацоўнік, наняты на месцы. Сьцьвярджаецца таксама, што прынамсі зь лістапада мінулага году ён супрацоўнічаў з расейскай спэцслужбай (якой менавіта — не паведамляецца) і, у прыватнасьці, як найменей адзін раз за плату перадаў ёй дакумэнты, зьвязаныя зь ягонай працай.

Паведамляецца, што арышт стаў вынікам супольнага нямецка-брытанскага расьсьледаваньня. Брытанская паліцыя пацьвердзіла факт арышту грамадзяніна краіны. Яна таксама паведаміла, што яму 57 гадоў. Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя.

У чэрвені паведамлялася пра арышт у Нямеччыне паводле падазрэньня ў супрацоўніцтве са спэцслужбамі Расеі расейскага грамадзяніна — супрацоўніка аднаго з унівэрсытэтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG