Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія выдзеліць Літве 36,7 мільёна эўра на тое, каб даць рады міграцыйнаму крызісу


Літва, мігранты
Літва, мігранты

Грошы будуць накіраваныя на пашырэньне магчымасьцяў краіны прымаць мігрантаў у сувязі з павелічэньнем іх плыні празь беларуска-літоўскую мяжу:

  • прыёмныя пункты,
  • мэдычная дапамога,
  • вакцынаваньне і ізаляцыя,
  • адзеньне,
  • харчаваньне,
  • гігіенічныя наборы.

Сродкі выдзяляюцца з Фонду прытулку, міграцыі і інтэграцыі.

За кошт сродкаў таксама мяркуецца ўзмацніць групы рэагаваньня для выяўленьня патэнцыйных ахвяр гандлю людзьмі і людзей, якія маюць патрэбу ў міжнароднай абароне.

На пачатку жніўня камісар па ўнутраных справах Ільва Югансан і экспэрты Эўракамісіі наведалі Літву. Па выніках іх візыту і было прынятае рашэньне выдзеліць сродкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG