Акаеў знаходзіўся ў міжнародным вышуку па падазрэньні ў карупцыі на залатарудным радовішчы «Кумтор».
Выданьне 24.kg піша, што Акаеў сам выказаў жаданьне прыехаць у Бішкек і даць паказаньні.
Акрамя Аскара Акаева, у вышук на пачатку ліпеня былі абвешчаныя экс-прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, былыя прэм’ер-міністры і іх сваякі.
Аскар Акаеў узначальваў Кіргізстан з 1991 па 2005 год. Ён быў адхілены ад улады ў выніку масавых хваляваньняў. З 2005 года экс-прэзыдэнт знаходзіўся ў Расеі і займаўся навуковай дзейнасьцю.