Удакладняецца, што агулам ад пачатку году на беларускім участку мяжы перахоплена 3 545 чалавек — у 40 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ы.
Праз рэзкае павелічэньне колькасьці парушальнікаў мяжы ўрад Літвы абвясьціў рэжым надзвычайнай сытуацыі на нацыянальным узроўні. Пачалося ўзьвядзеньне загароды з калючага дроту і плоту.
Сярод затрыманых найбольш грамадзянаў Іраку — 2 299. Затым ідуць прадстаўнікі Конга (191), Камэруну (129), Сырыі (100), а таксама яшчэ дзясятку краінаў.
Кіраўніцтва Літвы неаднаразова абвінавачвала афіцыйны Менск у садзейнічаньні росту нелегальнай міграцыі. Да аховы мяжы прыцягнутыя сілы іншых ведамстваў, войскі, дапамогу аказваюць прадстаўнікі Эўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы (Frontex).
Літва таксама папрасіла склікаць пазачарговае пасяджэньне Рады юстыцыі і ўнутраных спраў Эўразьвязу ў сувязі з сытуацыяй на мяжы. У абгрунтаваньні паведамляецца пра неабходнасьць канкрэтнай палітычнай, фінансавай і экспэртнай падтрымкі, каб прадухіліць транзыт нелегалаў у іншыя краіны Эўразьвязу.