У кватэры шэф-рэдактара магілёўскага парталу 6tv.by Барыса Вырвіча прайшоў ператрус у рамках крымінальнай справы аб тэрарызьме, паведаміла БелаПАН рэдакцыя выданьня.
Сканфіскавалі ўсю тэхніку.
«Мяне адвезьлі ў Шклоўскі міжраённы аддзел КДБ у якасьці сьведкі ў крымінальнай справе. Іх цікавілі „дэструкцыйныя“ тэлеграм-каналы, наш сайт 6tv.by і дзейнасьць Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яшчэ патрабавалі выдаліць сайт 6tv.by. Потым адпусьцілі, сказалі, што яшчэ выклічуць. Дарэчы, адна машына КДБ была з расейскімі нумарамі», — сказаў Вырвіч.
13 ліпеня ў рэдакцыі сайту 6tv.by прайшоў ператрус з канфіскацыяй тэхнікі. На наступны дзень галоўнага рэдактара Зьмітра Салаўёва выклікалі ў ГУБАЗіК.
18 ліпеня стала вядома аб выезьдзе за мяжу часткі рэдакцыі сайту. Салаўёў таксама пакінуў краіну праз пагрозу крымінальнага перасьледу.