На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін.
Сьлюнькін
- Калі беларускі афіцыёз падкрэсьліваў, што з прэзыдэнтам Ціханоўская не сустрэлася — гэта было не пазбаўлена рацыі.
- Сустрэча з прэзыдэнтам — гэта сапраўды іншы ўзровень.
- Тое, што сустрэча з прэзыдэнтам адбылася напрыканцы візыту Ціханоўскай у ЗША — гэта рэакцыя Белага дому на крытыку друку.
- Многія амэрыканскія мэдыя адзначалі падчас візыту, што Байдэну варта было прыняць Ціханоўскую.
- Для беларускіх дэмакратычных сілаў, для прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай гэтая сустрэча азначае вельмі шмат.
- У гэтай сустрэчы ёсьць ня толькі сымбалічнае, але і палітычнае вымярэньне.
- Да апошняга часу ЗША не праяўлялі належнай актыўнасьці, ангажаванасьці ў беларускі крызіс.
- Упершыню за ўсю гісторыю адносінаў Рэспублікі Беларусь і Захаду ЭЗ браў на сябе ініцыятыву, функцыю галоўнага гульца на беларускім полі.
- Магчыма, цяпер, пасьля сёньняшняй сустрэчы амэрыканская палітыка стане больш актыўнай.
- Сустрэчы Ціханоўскай са шматлікімі прадстаўнікамі розных галінаў улады паказалі, што гэта быў не фармальны візыт.
- Сустрэчы Ціханоўскай з Макронам і Мэркель не надавалі дадатковага дынамізму палітыцы ЭЗ.
- А вось сытуацыя з прымусовай пасадкай самалёта і арыштам Пратасевіча дала.
- Я не чакаў бы зусім ужо кардынальных зьменаў палітыкі.
- Гэта ня той выпадак, што Ціханоўская нешта сказала Байдэну, і ў яго адкрыліся вочы.
- Байдэн, як і людзі вакол яго, выдатна інфармаваныя аб тым, што адбываецца ў Беларусі.
- Пазыцыя па Беларусі выпрацаваная. Магчыма, яна набудзе новыя адценьні.
- Цалкам магчыма, што ЗША бачаць у сэктаральных санкцыях адносна Беларусі пагрозу сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
- Аргумэнт наконт таго, што Беларусь стане больш залежнай ад Масквы, іх крыху палохае.
- Я ня думаю, што мы б мелі іншую пазыцыю ЗША, калі б Сьвятлана вярнулася ў Вільню без сустрэчы з Байдэнам.
- Аднак магчыма, што пазыцыя ЗША зьмянілася літаральна ў апошнія дні.
- І вынікам гэтай зьмены стала тое, што Байдэн памяняў сваё рашэньне не сустракацца зь Ціханоўскай.
- Самы факт сустрэчы больш важны, чым тое, што на ёй абмяркоўвалася.
- Сустрэча доўжылася 15 хвілінаў.
- Амэрыканскія СМІ не зразумелі адмову Байдэна сустрэцца з Ціханоўскай.
- Найбольш імаверны прагрэс у дапамозе грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
- У бюджэце ЗША на наступны год прадугледжана павялічэньне гэтай дапамогі ў 3 разы.
- Магчыма, будуць далучаныя спэцыялісты, якія дапамогуць даносіць гэтую дапамогу да адрасатаў з улікам складанасьці беларускай сытуацыі.
- Калі казаць пра падвышэньне статусу Ціханоўскай, то ў гэтым я, дый каманда Ціханоўскай, не чакае нечага звыш таго, што яна мае.
- Дастаткова таго, што зь ёй сустракаюцца, што да яе прыслухоўваюцца.
- З майго пункту гледжаньня называньне яе прэзыдэнтам Ціханоўскай было б нават хутчэй на шкоду, чым на карысьць.
- Тытулаваньне прэзыдэнтам патрабуе ад цябе нашмат больш вынікаў.
- Я мяркую, што сэктаральных санкцыяў мы ад ЗША не ўбачым ці ўбачым у больш асьцярожным, чым у ЭЗ, варыянце.
- Я б разьлічваў на тое, што ЗША будуць спрабаваць неяк уплываць на атачэньне Лукашэнкі.
Што было раней
- Сьвятлана Ціханоўская, якая працягвае свой візыт у ЗША, сустрэлася ў Белым Доме з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джо Байдэнам.
- Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн расказаў пра сустрэчу ў Твітэры: «Для мяне было гонарам сустрэцца са Сьвятланай Ціханоўскай у Белым Доме гэтай раніцай. Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратыі і ўнівэрсальных правоў чалавека».