ЭСПЧ ужыў правіла 39 — ахоўную меру, якая абавязвае дзяржаву распачаць неадкладныя дзеяньні дзеля захаваньня жыцьця і здароўя заяўніка. Яно выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Прымяненьне правіла 39 у дадзенай справе дамогся юрыст «Грамадзянскага спрыяньня». Жыхар Беларусі ня можа быць экстрадаваны на радзіму да вынясеньня канчатковага рашэньня ЭСПЧ. Суд у Страсбуры заклікаў захаваць ананімнасьць заяўніка дзеля ягонай бясьпекі.
- Раней Расея выслала ў Беларусь чэмпіёна сьвету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксея Кудзіна, які падчас пратэстаў у жніўні 2020 году ў Менску адправіў у накаўт некалькі супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымлівалі. Спартоўца затрымалі ў Маскве 21 студзеня. На радзіме яму пагражае да 5 гадоў калёніі. Расея выдала Кудзіна Беларусі, нягледзячы на тое, што 21 ліпеня ЭСПЧ забараніў яго экстрадыцыю з прычыны пагрозы перасьледу і катаваньняў.