Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт і сацсеткі «Белсату» прызналі «экстрэмісцкімі»


Калектыў «Белсату», архіўнае фота
Калектыў «Белсату», архіўнае фота

27 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў «экстрэмісцкімі» сайт і сацыяльныя сеткі тэлеканалу «Белсат».

Як гаворыцца ў тэлеграм-канале Міністэрства ўнутраных спраў, падставай для такога рашэньня сталі матэрыялы праверкі ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС па Гомельскай вобласьці.

«Распаўсюд (рэпост) інфармацыі з экстрэмісцкіх крыніц цягне за сабой адміністрацыйную адказнасьць з пакараньнем у выглядзе штрафу або арышту», — нагадваюць у сілавым ведамстве.

Кіраўніцтва тэлеканалу «Белсат» выступіла з гэтай нагоды з афіцыйнай заявай.

«Людзі, якія цяпер трымаюць уладу ў Беларусі, называюць экстрэмістамі ўсіх, хто выступае супраць гвалту і тэрору, супраць скрадзеных выбараў. А гэта значыць, пераважную большасьць уласных грамадзянаў. Насамрэч экстрэмістамі трэба назваць тых, хто тысячамі бярэ ў палон, кідае ў турмы, змушае пакінуць радзіму. У сытуацыі татальнага прававога дэфолту, калі не працуюць законы, цяжка назваць гэтае рашэньне легітымным. Тым больш няма сэнсу яго абскарджваць. „Белсат“ будзе працягваць працаваць, надалей несьці незалежную інфармацыю па-беларуску і без цэнзуры. Ніякі суд нам гэтага не забароніць. Праўда на нашым баку! Наша возьме!», — падсумаваў намесьнік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

У Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які публікуецца на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі, прадукцыя тэлеканалу пакуль ня ўключаная.

Тым часам у ліку забароненых беларускімі ўладамі «экстрэмісцкіх» рэсурсаў ужо дзясяткі незалежных сайтаў, карпаратыўных чатаў, інфармацыйных каналаў з усёй Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG