Рашэньне аб прызнаньні каналу экстрэмісцкім прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску 16 ліпеня.
У той жа дзень гэты суд прызнаў экстрэмісцкімі тэлеграм-канал і YouTube-канал «Рудабельская паказуха», а таксама тэлеграм-канал «Буслы ляцяць» і тэлеграм-чат «Буслы ляцяць Chat». Таксама 16 ліпеня суд Менскага раёну прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-чат «Новая Баравая 98%».
- Сайт «Хартыі-97» заблякавалі ў Беларусі яшчэ ў 2019 годзе.
- Тое, што цяперашнія ўлады Беларусі прызналі тэлеграм-канал «Хартыі» экстрэмісцкім, ягоная галоўная рэдактарка Натальля Радзіна лічыць за гонар: «Мяне раней з рознымі прэміямі і ўзнагародамі менш людзей віншавала, чым сёньня», — напісала яна ў Фэйсбуку.
- Сайт «Хартыя-97» быў створаны ў 1997 годзе. Ягонага стваральніка і кіраўніка, журналіста Алега Бябеніна знайшлі павешаным у верасьні 2010 году. Абставіны яго сьмерці застаюцца нявысьветленымі.
- Натальлю Радзіну, якая зьмяніла Бябеніна на пасадзе рэдактара «Хартыі», арыштавалі ў ноч на 20 сьнежня 2010 году, яна правяла паўтара месяца ў СІЗА КДБ, пасьля чаго яе адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе. Яна зьбегла з-пад нагляду спэцслужбаў, таемна пакінула краіну і працягнула рэдагаваць сайт «Хартыя-97» з-за мяжы. У апошнія гады актыўна працаваў і тэлеграм-канал «Хартыі».