Вайскоўцы не пускаюць у будынак супрацоўнікаў ураду.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Тэлеканал «Аль-Джазіра» паведамляе, што вайскоўцы ўзялі штурмам бюро каналу ў горадзе Туніс.
Туніскі лідэр Каіс Саід адправіў у адстаўку прэм’ера Машышы і пазбавіў імунітэту дэпутатаў парлямэнту. Сьпікер парлямэнту ў адказ заявіў пра «пераварот» і заклікаў жыхароў Тунісу да пратэстаў.
Туніскі лідэр заявіў у нядзелю, 25 ліпеня, што з дэпутатаў аднапалатнага парлямэнту зьняты імунітэт, і прыгразіў у выпадку супраціву залучыць узброеныя сілы.
Reuters адзначае, што цяперашні палітычны крызіс — найвастрэйшы з 2011 году, калі ў Тунісе адбылася антыаўтарытарная рэвалюцыя, зь якой пачалася «арабская вясна».