Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьліквідавалі прынамсі 57 арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. СЬПІС


«Арт Сядзіба» зьліквідаваная на сваё 10-годзьдзе, архіўнае фота
«Арт Сядзіба» зьліквідаваная на сваё 10-годзьдзе, архіўнае фота

Паводле праваабаронцаў, колькасьць зьліківдаваных недзяржаўных арганізацыяў імкліва расьце.

На нарадзе з кіраўніцтвам Савету міністраў 22 ліпеня Аляксандар Лукашэнка закрануў пытаньне грамадзянскай супольнасьці.

«І ўрад, і МЗС пабеглі за „дэмакратыяй“ і мы атрымалі пад дзьве тысячы на невялікую краіну НДА, НКА, бандытаў і замежных агентаў. Ну і што, дэмакратыю атрымалі?», — задаўся ён пытаньнем.

Толькі калі ва ўладзе азірнуліся і зразумелі, што гэта «шкода для дзяржавы», вымушаныя былі дзейнічаць апэратыўна, дадаў Лукашэнка.

«Ідзе зачыстка. Вы думаеце, гэта проста? Там ужо працуюць тысячы нашых людзей, і ў асноўным з павернутымі, прамытымі за чужыя грошы мазгамі», — канстатаваў ён.

Адразу ж пасьля гэтага сілавікі выправіліся зь ператрусамі ў недзяржаўныя офісы, а Міністэрства юстыцыі пачало татальную «зачыстку».

Як адзначаюць у праваабарончым цэнтры «Вясна», сьпіс зьліквідаваных арганізацыяў папярэдні, ён штораз дапаўняецца.

12 траўня суд у Горадні закрыў культурную пляцоўку «Цэнтар гарадзкога жыцьця», гэта было адно зь першых падобныхрашэньняў.

На гэты момант вядома пра наступныя ліквідацыі, некаторыя акурат у працэсе — як Беларуская асацыяцыя журналістаў ці Беларускі ПЭН-Цэнтар.

  • 1. Цэнтар прававой трансфармацыі
  • 2. Офіс эўрапейскай экспэртызы і камунікацый
  • 3. Цэнтар Human Constanta
  • 4. Цэнтар экалягічных рашэньняў
  • 5. Цэнтар разьвіцьця эфэктыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  • 6. Мэдыяплятформа «Имена»
  • 7. Youth Labor Rights
  • 8. European Youth Parliament
  • 9. Press Club Belarus
  • 10. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтар ІніцыАрт
  • 11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  • 12. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  • 13. Офіс па правах людзей з інваліднасьцю
  • 14. Цэнтар дасьледаваньняў і прагнозаў разьвіцьця «Эўрапейскі дыяляг» (дырэктар Анатоль Лябедзька)
  • 15. Офіс прасоўваньня ініцыятываў
  • 16. Прастора «Арт Сядзіба»
  • 17. Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця ГДФ
  • 18. Цэнтар урбаністычных праектаў і ініцыятываў «Прастора»
  • 19. Майстэрня сацыяльнага кіно
  • 20. «Мова Нанова»
  • 21. Бізнэс-школа ІПМ
  • 22. Установа «Гарадзкое разьвіцьцё»,
  • 23. «Тэрыторыя правоў»
  • 24. Кансультатыўна-асьветніцкая ўстанова «Экаасяродзьдзе»
  • 25. Асьветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»
  • 26. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Амарока»
  • 27. Рэгіянальны цэнтар экспэртызы «Экадэмія»
  • 28. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Садзейнічаньне культурнаму разьвіцьцю гарадоў»
  • 29. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Крэсы»
  • 30. Культурна-асьветніцкая ўстанова «Агульная Будучыня»
  • 31. Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Пэнсійны выпадак»
  • 32. Цэнтар сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да посьпеху»
  • 33. Прыватная інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Ноктуам»
  • 34. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Веданта вада»
  • 35. «Магілёўскі моладзевы цэнтар»
  • 36. Сацыяльна-асьветніцкая ўстанова «Уновіс-ФОРУМ»
  • 37. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
  • 38. Праваабаронча-асьветніцкая ўстанова «Ваколіца»
  • 39. Прыватная культурна-асьветніцкая ўстанова «Лідэр новай эпохі»
  • 40. Цэнтар аматараў жывёл «ЛАВБРЫЛ»
  • 41. Культурна-асьветнiцкая ўстанова «АСЕТ»
  • 42. Цэнтар стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў
  • 43. Цэнтар эўрапейскіх дасьледаваньняў
  • 44. Асацыяцыя НКА ў барацьбе са СНІД «Белсеть антыСНІД»
  • 45. Цэнтар разьвіцьця сельскіх ініцыятываў
  • 46. Цэнтар разьвіцьця правадэйраў дадатковай адукацыі
  • 47. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асьветы
  • 48. Дасьледчы цэнтар Інстытуту прыватызацыі і асьветы
  • 49. Цэнтар адпачынку і разьвіцьця «Партал»
  • 50. Установа «Рэгіянальнае Бюро Разьвіцьця»
  • 51. Установа «Дзедзіч»
  • 52. Установа «За свой горад»
  • 53. Тэатар «Крылы халопа»
  • 54. «Грунт будучыні»
  • 55. Агенцтва практычнай дапамогі
  • 56. Цэнтар дапамогі сем’ям і дзецям.
  • 57. «Цэнтар гарадзкога жыцьця», Горадня.

Геаграфія зьліквідаваных грамадзкіх арганізацыяў ахоплівае практычна ўсю Беларусь, хоць асноўная маса дзейнасьці аб’ектыўна сканцэнтраваная ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG