Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту на 18.00 25 ліпеня, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе стаяць больш за 390 грузавікоў, «Прывалка» — 320, «Катлоўка» — 300, «Беняконі» — 230, «Відзы» — больш за 110.
Чэргі ёсьць і на выезьдзе ў Латвію: у пункце пропуску «Рыгораўшчына» чакаюць больш за 90 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 170 фураў.
На беларуска-польскай мяжы ў «Брузгах» стаяць больш за 140 грузавых аўтамабіляў, у «Бераставіцы» — 90, «Казловічах» — 50.