Гэта ўтрая больш, чым за папярэдні дзень.
Агулам на мяжы зь Беларусьсю сёлета літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2 603 мігрантаў — у 32 разы больш, чым летась. Большасьць зь іх з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
У сувязі з ростам такіх парушэньняў Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ўмацавала ахову мяжы зь Беларусьсю, ёй на дапамогу прыйшлі супрацоўнікі іншых літоўскіх ведамстваў, армія і работнікі пагранічнага агенцтва Frontex, а таксама эстонскія памежнікі. З прычыны прыкметна ўзрослага патоку мігрантаў зь Беларусі ўрад Літвы абвясьціў экстрэмальную сытуацыю на дзяржаўным узроўні.