Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International запусьціла акцыю тэрміновай дапамогі палітзьняволеным праваабаронцам «Вясны»


Amnesty International
Amnesty International

За кратамі ўжо больш за тыдзень знаходзяцца чацьвёра праваабаронцаў.

Міжнародная арганізацыя Amnesty International просіць дапамагчы вызваліць вясноўцаў — зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча і ягонай жонкі Ніны.

Праваабаронцаў затрымалі 14 ліпеня падчас скаардынаванай атакі на беларускую грамадзянскую супольнасьць. Amnesty International просіць неабыякавых дапамагчы вызваліць вясноўцаў.

Дзеля гэтага трэба:

  • спампаваць, раздрукаваць, падпісаць і адправіць зварот з патрабаваньнямі Amnesty па звычайнай пошце;
  • або скапіяваць тэкст звароту і адправіць па электроннай пошце.

«Гэтыя рэйды і адвольныя затрыманьні — чарговы прыклад рэпрэсій супраць праваабаронцаў, арганізацый грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, якія працягваюцца пасьля абвяшчэньня вельмі спрэчных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, калі тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы падчас большай часткі мірных пратэстаў» — гаворыцца сярод іншага ў звароце.

Зварот з патрабаваньнямі вызваліць супрацоўнікаў «Вясны» прапануюць даслаць на імя генэральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа.

Усе затрыманыя прызнаныя палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG