Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы райвыканкам патрабуе скасаваць дамову арэнды з «Цудоўнай крамай», яе ўладальніка павезьлі на допыт


«Цудоўная крама», архіўнае фота.
«Цудоўная крама», архіўнае фота.

Праваабаронцу і рэдактара парталу orsha.eu Ігара Казьмерчака забралі на допыт у Сьледчы камітэт Віцебскай вобласьці, а ягоную «Цудоўную краму» тым часам высяляюць з арандаванага памяшканьня.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, да прадаўца «Цудоўнай крамы», якая спэцыялізуецца на сувэнірнай прадукцыі, прыйшла арэндадаўца і сказала, што яе выклікалі ў Аршанскі райвыканкам і загадалі тэрмінова скасаваць дамову арэнды з уладальнікам крамы Ігарам Казьмерчаком.

Раніцай 14 ліпеня да Ігара Казьмерчака прайшлі сілавікі, пазьней стала вядома, што яго павезьлі на допыт у Віцебск.

Журналіста ўжо затрымлівалі 8 ліпеня, тады дома прайшоў ператрус. Праз трое сутак яго выпусьцілі з СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG