Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля трох сутак зь ізалятару выйшаў рэдактар аршанскага сайту


Леташняя актыўнасьць у Воршы, архіўнае фота
Леташняя актыўнасьць у Воршы, архіўнае фота

Галоўнага рэдактара сайту Orsha.eu Ігара Казьмерчака раніцай 11 ліпеня выпусьцілі зь ізалятару часовага ўтрыманьня ў Воршы.

Паводле сваякоў, ён пад падпіскай аб неразгалошваньні. Крымінальная справа, як пісалася раней, заведзена паводле факту «псаваньня маёмасьці» (нібыта на падставе справы аб размалёўваньні сьценаў), нейкіх іншых падрабязнасьцяў пакуль няма.

Паплечнікі кажуць, што Ігар Казьмярчак пачуваецца добра, настроены пазытыўна.

Яго затрымалі 8 ліпеня разам зь іншымі журналістамі па ўсёй Беларусі. Падчас ператрусу забралі тэлефон і ноўтбук, а пасьля арыштавалі на 72 гадзіны і самога.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG