У панядзелак Літва запрапануе пашырыць санкцыі ЭЗ адносна Беларусі за перапраўку мігрантаў празь мяжу ў Эўразьвяз.
Пра гэта паведаміла ў інтэрвію агенцтву Reuters прадстаўніца МЗС Літвы.
«Мы прапануем разгледзець пытаньне аб паступовым пашырэньні сэктаральных санкцыяў», — заявіла яна.
Міністры замежных справаў дзяржаваў ЭЗ сустрэнуцца ў Брусэлі ў пятніцу.
У мінулую пятніцу Літва пачала будаваць 550-кіляметровы плот з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы беларускія ўлады ў тым, што яны пускаюць у краіну мігрантаў з-за мяжы, каб затым незаконна перапраўляць іх у Эўразьвяз.