Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША занепакоеныя патокам мігрантаў зь Беларусі ў Літву


Памочнік намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джордж Кент
Памочнік намесьніка дзяржаўнага сакратара ЗША Джордж Кент

Высокапастаўлены супрацоўнік Дзяржаўнага дэпартаменту заявіў пра гэта ў інтэрвію літоўскаму навіннаму сайту.

ЗША занепакоеныя патокам мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі, якія рынулі зь Беларусі ў Літву, заявіў супрацоўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту.

Літва пачала ўзводзіць 550-кілямэтровую загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, абвінаваціўшы афіцыйны Менск у незаконным пропуску мігрантаў у краіны Эўразьвязу.

«Мы назіраем (за гэтым працэсам) зь пільнай увагай і непакоем», — сказаў памочнік намесьніка дзяржсакратара ЗША Джордж Кент у апублікаваным у нядзелю інтэрвію літоўскаму навіннаму парталу 15min.lt.

Паводле Кента, гэткая «тактыка ціску» супастаўная з патокам мігрантаў з Расеі ў Фінляндыю і Нарвэгію ў 2015 годзе.

«Гэта — тое, што мы, зьвяртаючыся да беларускіх уладаў, заклікаем спыніць, — наўмыснае падштурхоўваньне мігрантаў зь іншых краін да літоўскай мяжы», — растлумачыў амэрыканскі дыплямат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG