«Хай будуюць. Калі калектыўны Захад і розныя інстытуты спыняюць фінансаваньне ўзаемавыгадных праектаў у Беларусі, уводзяць санкцыі, нават сэктаральныя — насуперак палажэньням міжнароднага права — мы вымушаныя адшукваць дадатковыя сродкі, каб замясьціць зьменшаныя фінансы і працягнуць рэалізоўваць праекты, выгадныя для грамадзтва і дзяржавы. Хай не крыўдзяцца, што да іх пабеглі мігранты, бо мы тыя сродкі, якія выдатковалі раней на больш жорсткую ахову межаў, перавядзем на патрэбы простых людзей», — заявіў чыноўнік у інтэрвію пракрамлёўскаму тэлеканалу Russia Today.
Акрамя таго, Уладзімер Макей выказаў спадзяваньне, што ў сытуацыі ўсё большай вымушанай ізаляцыі традыцыйна падставіць плячо сапраўды сябра — Расея.
«Калі браць нават чыста геаграфічны фактар: з 3,5 тысяч кілямэтраў нашай мяжы больш 1,3 тысячы — з Расеяй. Адпаведна, і палітычныя, і гандлёва-эканамічныя, і гуманітарныя, і ваенна-палітычныя кантакты ў нас актыўна разьвіваюцца. Асабліва ў апошні час, чаму спрыяе адпаведная палітыка нашых заходніх партнэраў. Таму ў нас добрыя пэрспэктывы для далейшага паглыбленьня і інтэграцыі з Расеяй», — канстатаваў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства.
Поўнае інтэрвію з Уладзімерам Макеем, як вынікае з анонсу, выйдзе на тэлеканале 12 ліпеня.