Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь «у поўным аб’ёме» стрымлівае нелегальную міграцыю ў Эўропу, — старшыня камісіі ў Савеце Рэспублікі


Мігранты, затрыманыя літоўскімі памежнымі службамі на мяжы зь Беларусьсю
Мігранты, затрыманыя літоўскімі памежнымі службамі на мяжы зь Беларусьсю

Беларусь у поўным абʼёме прадухіляе маршруты нелегальнай міграцыі заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы Сяргей Рачкоў.

Пра гэта паведамляе Белта, цытуючы прэс-службу Савета Рэспублікі.

«Выклікае непрыманьне бяздоказная заява старшыняў камісій па замежных справах парлямэнтаў некаторых краін калектыўнага Захаду, агучаная парлямэнтарыем Латвіі Рыхардсам Колсам, што беларускі бок сьвядома ініцыюе наплыў мігрантаў з Блізкага Ўсходу ў Літву, спрабуючы стварыць гуманітарны крызіс, — заявіў Рачкоў. — Падобна на тое, гэтыя парлямэнтарыі імкнуцца ўвесьці ў зман сусьветную грамадзкасьць аб прычынах міграцыйнага крызісу ня толькі ў Літве, але і ў краінах ЭЗ, якія, падтрымаўшы каляровыя рэвалюцыі і сілавыя дзеяньні, парушылі ўклад жыцьця людзей у краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі і справакавалі паток мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны Эўропы».

У згаданай заяве старшыні камітэтаў у замежных справах парлямэнтаў ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Ірляндыі, Чэхіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны сытуацыю зь мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы акрэсьлілі як «кантрабанду людзей», якую ажыцьцяўляе Менск.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG