«Выпускнікам трэба будзе падвышаць зладжанасьць органаў кіраваньня і войскаў, навучацца сучасным спосабам вядзеньня ўзброенай барацьбы. У сваю чаргу галоўная задача супрацоўнікаў органаў унутраных спраў — забесьпячэньне грамадзкага парадку ў краіне. Прыярытэтамі застаюцца падвышэньне ўзроўню прафэсійнай падрыхтоўкі пры выкананьні задач у асаблівых умовах, захаваньне законнасьці і справядлівых адносінаў да грамадзян», — цытуе яго БелТА.
Асобна Лукашэнка зьвярнуўся да работнікаў сыстэмы Міністэрства надзвычайных сытуацый, якія «павінны быць гатовыя да ліквідацыі наступстваў з прычыны дэструктыўных дзеяньняў і экстрэмісцкіх праяваў», а таксама да выпускнікоў-памежнікаў.
«Неабходна забясьпечыць надзейную абарону і ахову дзяржаўнай мяжы. Гэта сёньня вельмі актуальна. З улікам нарастаньня ваеннай актыўнасьці ля межаў Беларусі, павелічэньня колькасьці правакацый з боку сумежных дзяржаў, росту трансмежавай злачыннасьці неабходна падтрымліваць высокі ўзровень баявой гатоўнасьці і падрыхтоўкі асабовага складу, своечасова спыняць супрацьпраўную дзейнасьць на памежжы», — дадаў ён.
Асноўнымі задачамі афіцэраў спэцслужбаў Лукашэнка назваў своечасовае выяўленьне падрыхтоўкі актаў тэрарызму, экстрэмізму, масавых беспарадкаў, нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці, прадухіленьне спробаў прычыненьня дэструктыўнымі сіламі шкоды эканоміцы і іншым сфэрам дзейнасьці.