Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі паказалі новыя сродкі для разгону пратэстоўцаў: электраабцугі, шокеры, шчыты з лазэрнай лінзай і гукавой хваляй


САХР (СОБР) паказаў новыя спэцсродкі для барацьбы з пратэстоўцамі. Скрыншот фільма СТВ.
САХР (СОБР) паказаў новыя спэцсродкі для барацьбы з пратэстоўцамі. Скрыншот фільма СТВ.

Новае ўзбраеньне паступіла ў САХР МУС, які з 1990-х яно ўжываецца для барацьбы з тэрарызмам, затрыманьня асабліва небясьпечных злачынцаў і падаўленьня несанкцыянаваных масавых акцый.

Дзяржаўны тэлеканал СТВ паказаў у фільме пра Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) МУС новае ўзбраеньне, з дапамогай якога байцы спэцназу зьбіраюцца змагацца з пратэстоўцамі.

Сярод іншага ў фільме прадэманстраваныя:

  • супрацьударны шчыт з лазэрным узмацняльнікам, лінзай і гукавой хваляй – для вываду людзей з арыентацыі,
  • супрацьударны шчыт з электрашокером, які стварае магутную дугу,
  • гукавы шчыт – стварае гукавую хвалю, якая не дае блізка стаяць насупраць яго, магутнасьць гуку 130 дб на адлегласьці 2 мэтраў,
  • электрашокер сумешчаны з дубінкай,
  • электраабцугі, якія могуць выкарыстоўваюцца для канваіраваньня затрыманых,
  • электрашокер і ліхтарык для працы ў начны час.

У чэрвені Міжнародны камітэт расьследаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў чацьвёртую прамежкавую справаздачу, прысьвечаную ўмовам утрыманьня ў месцах несвабоды ад жніўня 2020 году да траўня 2021-га.

У дакумэнце адзначаецца, што масавыя парушэньні правоў чалавека і нормаў права адбываліся на ўсіх этапах кантактаваньня людзей з прадстаўнікамі сілавых органаў. Ахвярамі незаконных дзеяньняў нярэдка станавіліся выпадковыя людзі: мінакі і наведнікі кавярняў, або тыя, хто выйшлі з дому пакурыць ці вынесьці сьмецьце. Людзей затрымлівалі незалежна ад полу і ўзросту, усё суправаджалася біцьцём і ўжываньнем спэцсродкаў.

Цалкам сьведчаньні пацярпелых ад гвалту беларускіх сілавікоў — ТУТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG