Пра гэта 7 ліпеня сказала прэсавая прадстаўніца МЗС Літвы Вітаўце Шмайжыце-Кулешэне, адзначаючы, што пра дэталі захадаў Вільня паведаміць пазьней.
Напярэдадні ў беларускі МЗС была выкліканая часовая павераная ў справах Літвы Аста Андрыяўскене, якой заявілі, што Менск скарачае да мінімуму склад дыпляматычнага прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі «на пэрыяд да адмены ёю ўчорашняй і іншых непрыязных ініцыятываў, што распальваюць канфрантацыю ў стасунках зь Беларусьсю».
5 ліпеня стала вядома, што Офісу Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні быў нададзены афіцыйны статус у Літве. Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс абвясьціў аб прызнаньні Офісу Ціханоўскай афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі.