Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі скарачае да мінімуму штат літоўскай амбасады ў адказ на стварэньне ў Літве «Беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва»


МЗС Беларусі
МЗС Беларусі

Як паведамляе МЗС Беларусі, сёньня ў міністэрства была выкліканая часовая павераная ў справах Літвы ў Беларусі Аста Андрыяўскене

Паводле заявы міністэрства, ёй было ўказана «на катэгарычную непрымальнасьць заяваў кіраўніцтва МЗС Літвы аб надзяленьні нейкіх эфэмэрных структураў у выглядзе офіса гэтак званага „Беларускага дэмакратычнага прадстаўніцтва“ ў Вільні афіцыйным дыпляматычным статусам».

МЗС Беларусі лічыць гэтае рашэньне працягам сэрыі «ўчыненых апошнім часам афіцыйнай Вільняй недарэчных і адкрыта варожых крокаў».

Часовай паверанай у справах Літвы было паведамлена, што ў сувязі з гэтымі крокамі Вільні Беларусь прыняла рашэньне скараціць да мінімуму дыпляматычнае прадстаўніцтва Літвы ў Беларусі «на пэрыяд да адмены ёю ўчорашняй і іншых непрыязных ініцыятываў, што распальваюць канфрантацыю ў адносінах зь Беларусьсю».

Яшчэ ў кастрычніку летась Літва на патрабаваньне МЗС Беларусі скараціла колькасьць сваіх дыпляматаў, якія працуюць у Беларусі, з 25 да 14.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG