Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенія заклікала Эўразьвяз разблякаваць перамовы аб уступленьні Паўночнай Македоніі ў Зьвяз


Заўзятаркі са сьцягам Паўночнай Македоніі
Заўзятаркі са сьцягам Паўночнай Македоніі

Перамовы заблякавала Баўгарыя, якая сьцьвярджае, што македонская мова — дыялект баўгарскай

Эўразьвяз павінен даць Альбаніі і Паўночнай Македоніі магчымасьць рушыць наперад у напрамку перамоваў аб сяброўстве ў ЭЗ да кастрычніка гэтага году, гэта значыць да пачатку саміту ЭЗ, які арганізуе Славенія. Пра гэта, як паведамляе «Голас Амэрыкі», заявіў у аўторак Янэз Янша, кіраўнік ураду Славеніі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

Нягледзячы на тое, што і Альбанія, і Паўночная Македонія афіцыйна прызнаныя партнэрамі па перамовах аб уступленьні ў Зьвяз, прасоўваньне Паўночнай Македоніі ў гэтым кірунку заблякавала Баўгарыя, спасылаючыся на дыскусію пра агульнасьць македонскай і баўгарскай моваў.

Эўрапейскія краіны прытрымліваюцца розных думак у праблеме пашырэньня ЭЗ.

Некаторыя зь іх заклікаюць не сьпяшацца з прыёмам у Зьвяз новых дзяржаваў, спасылаючыся на карупцыю ў Румыніі і Баўгарыі, якія сталі чальцамі ЭЗ у 2007 годзе.

У гэтым кантэксьце ідзе гаворка і пра карупцыю ў Альбаніі, якая пакуль не спраўляецца з праблемай барацьбы з адмываньнем грошай.

У панядзелак канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель правяла нараду зь лідэрамі балканскіх дзяржаваў, імкнучыся надаць новы імпульс працэсу пашырэньня Зьвязу.

«У Эўропе існуе дылема: ці мае пашырэньне стратэгічнае значэньне, ці не. Мая думка палягае ў тым, што мае», — сказаў кіраўнік ураду Славеніі. Ён нагадаў, што ЭЗ зьменшыўся пасьля выхаду Вялікай Брытаніі і што ЭЗ ня дзейнічае ў сытуацыі, калі Расея імкнецца перашкодзіць Грузіі і Ўкраіне ўступіць у яго шэрагі.

Баўгарыя заяўляе, што Паўночная Македонія ня можа далучыцца да ЭЗ да таго часу, пакуль не пагодзіцца зь сьцьвярджэньнем баўгарскага боку, што македонская мова — не самастойная мова, а дыялект баўгарскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG