Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўгарыя мае намер заблякаваць перамовы аб прыёме ў ЭЗ новай краіны


На рынку ў Скоп'е.
На рынку ў Скоп'е.

Сафія патрабуе прызнаньня суседняй Паўночнай Македоніяй яе «баўгарскіх каранёў». Скоп’е падкрэсьлівае, што мова і ідэнтычнасьць краіны не зьяўляюцца прадметам дыскусіі, піша «Голас Амэрыкі»​.

Баўгарыя мае намер у аўторак выступіць супраць пачатку перамоваў аб уступленьні суседняй Паўночнай Македоніі ў ЭЗ, паколькі дзьве краіны пакуль не ўрэгулявалі спрэчкі пра гісторыю і мову, заявіла міністар замежных спраў Баўгарыі Кацярына Захарыева.

Чакаецца, што ў аўторак міністры замежных спраў краін ЭЗ абмяркуюць пачатак перамоваў аб прыёме Паўночнай Македоніі ў Эўразьвяз. Калі хаця б адна краіна прагаласуе супраць рамачнай асновы для перамоў, яны ня змогуць афіцыйна пачацца.

«Баўгарыя кажа „не“ пачатку перамоваў, але мы не гаворым „не“ ўступленьню Паўночнай Македоніі ў ЭЗ», — заявіла Захарыева прыватнай тэлекампаніі BTV у нядзелю.

Паводле дыпляматкі, Паўночная Македонія не выконвае дамовы аб дружбе паміж дзьвюма суседнімі балканскімі краінамі, падпісаную ў 2017 годзе, і праводзіць палітыку, заснаваную на нянавісьці да Баўгарыі.

Афіцыйная Сафія хоча, каб суседняя краіна прызнала, што яе народ і мова маюць баўгарскія карані, і паклала канец антыбаўгарскай рыторыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG