Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне адкрылі рынак зямлі, але не для ўсіх. Частка апазыцыі дагэтуль супраць


Украіна адмовілася ад шматгадовага мараторыю на продаж сельскагаспадарчай зямлі, адкрыўшы зямельны рынак ад 1 ліпеня.

Закон пра рынак зямлі, ухвалены Вярхоўнай Радай Украіны ў сакавіку і падпісаны прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім у красавіку 2020 году, набыў юрыдычную моц ад 1 ліпеня.

Паводле закону, рынак зямлі будзе адкрывацца ў два этапы. На першым сельскагаспадарчую зямлю (ня больш за 100 гектараў) змогуць купляць толькі фізычныя асобы – грамадзяне Ўкраіны, а на другім (ён пачнецца 1 студзеня 2024 году) зямлю змогуць набываць ужо і юрыдычныя асобы. Пры гэтым плошча зямель для куплі-продажу павялічыцца да 10 тысяч гектараў.

Закон прадугледжвае магчымасьць атрыманьня крэдытаў фэрмэрскімі і сельскімі гаспадаркамі пад заклад зямлі.

Разам з тым закон забараняе продаж зямлі іншаземцам, у тым ліку грамадзянам Расеі. Паводле заканадаўства, пытаньне продажу зямлі асобам без грамадзянства Ўкраіны і іншаземцам можа вырашацца толькі на агульнадзяржаўным рэфэрэндуме.

Хто супраць

Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, 77% украінцаў выказаліся за ўхваленьне рашэньня аб адкрыцьці рынку зямлі толькі праз рэфэрэндум. Пры гэтым 64% з тых, хто прыйшоў бы на рэфэрэндум, прагаласавалі б супраць куплі-продажу зямлі сельскагаспадарчага прызначэньня. Такія вынікі апытаньня абнародавала сёлета ў красавіку сацыялягічная група «Рэйтынг».

З палітычных сілаў найбольшымі крытыкамі зямельнай рэформы выступаюць партыя Віктара Медзьведчука «Апазыцыйная плятформа „За жыцьцё“» і Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына». Абедзьве гэтыя сілы спадзяюцца, што пасьля зьмены ўлады зямельная рэформа будзе скасаваная.

Разам з тым больш за 100 дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны ўжо зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд Украіны з заявай аб неабходнасьці прызнаць закон пра рынак зямлі такім, што парушае Асноўны закон.

Але праца Канстытуцыйнага суду пакуль заблякаваная — у кастрычніку 2020 году Ўладзімір Зяленскі накіраваў у Вярхоўную Раду праект закону аб спыненьні паўнамоцтваў усяго складу Канстытуцыйнага суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG