Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта катаваньні». Маці зьняволенага журналіста Дзяніса Івашына пра сардэчны прыступ сына. ВІДЭА


Журналіст Дзяніс Івашын і яго маці Людміла Івашына
Журналіст Дзяніс Івашын і яго маці Людміла Івашына

Маці журналіста Дзяніса Івашына, у якога здарыўся сардэчны прыступ у горадзенскай турме, Людміла Івашына расказала, што сын раней ня меў праблем з сэрцам, а таксама выказалася пра тое, што магло стаць прычынай прыступу.

Справа Івашына. Галоўнае

Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка, калі ён выйшаў у аптэку па лекі для бабулі. Яму прад’явілі абвінавачаньне паводле 365 артыкулу Крымінальнага кодэксу («Умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»).

Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманьне Івашына зьвязанае зь ягоным апошнім расьсьледаваньнем пра былых украінскіх бэркутаўцаў, што ўладкаваліся на працу ў беларускі АМАП. Журналіста затрымалі на наступны дзень пасьля таго, як ён даў інтэрвію пра гэта тэлеканалу «Настоящее время».

Дзянісу Івашыну 42 гады, ён жанаты. Па адукацыі эканаміст і палітоляг. Працаваў журналістам у незалежнай газэце «Новы час» і міжнароднай супольнасьці ІnformNapalm, якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны. Вядомы сваімі публікацыямі пра скандальную забудову ў Курапатах, за што ён і газэта «Новы час» судзіліся з забудоўнікам, а таксама пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сырыю.

Івашын мае ўкраінскія карані і статус замежнага ўкраінца. Пры ператрусе ў яго дома шукалі кнігі і іншыя рэчы, зьвязаныя з Украінай. МЗС Украіны адрэагавала на ягонае затрыманьне і заявіла, што журналісцкая дзейнасьць ня можа быць прычынай перасьледу.

У траўні ў Івашына памерла бабуля, аднак яго не пусьцілі разьвітацца зь ёй.
Са словаў сваякоў, ліставаньне зь Дзянісам нерэгулярнае, многія лісты не даходзяць.

Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў таксама запатрабавала вызваліць Івашына і іншых журналістаў, зьняволеных у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG