Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця ўдвая зьнізіў прагноз росту беларускай эканомікі


Уваход у сядзібу Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця ў Лёндане. Архіўнае фота.
Уваход у сядзібу Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця ў Лёндане. Архіўнае фота.

У новым прагнозе рэгіянальных пэрспэктываў рост беларускай эканомікі складае 0,5% у 2021 і 2022 гадах, што ўдвая менш (на 0,5 працэнтных пунткаў), чым у міналагодняй верасьнёўскай справаздачы. Гэта найменшы паказьнік у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

У сваім аглядзе экспэрты банку падкрэсьліваюць: аднаўленьне эканомікі Беларусі ў 2021 годзе малаверагоднае на фоне нявызначанасьці праз заходнія санкцыі. У траўні інфляцыя вырасла да 9,4% у гадавым вылічэньні, з-за чаго Нацыянальны банк павысіў стаўку рэфінансаваньня з 7,75% да 8,5%.

Нягледзячы на тое, што наўпроставае банкаўскае крэдытаваньне дзяржаўных прадпрыемстваў падтрымала эканоміку падчас леташняга крызісу, цяпер тыя захады ўзмацняюць уразьлівасьць у сярэднетэрміновай пэрспэктыве.

Таксама Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця маецца ўзмацніць кантроль за фінансаваньнем праектаў у Беларусі, каб міжволі ня стаць «спонсарамі рэжыму».

«Мы ўзмоцнім праверку, каб гарантаваць, што не падтрымліваем кампаніі, зьвязаныя з рэжымам, канцэнтруючыся на малых і сярэдніх прадпрыемствах, якія ня маюць дачыненьня да дзейнасьці ўраду ці ўрадавых чыноўнікаў», — заявіла кіраўніца банку Адыль Рэно-Басо.

Што тычыцца краін-суседзяў, згодна з прагнозам Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця на 2021 год, безумоўным лідэрам будзе Польшча. ВУП гэтай краіны можа вырасьці на 5% за год. Далей ідуць Украіна і Латвія (па 3,5% росту), Расея (3,3%), Літва — (3%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG