Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: бізнэсовец Юры Чыж пад хатнім арыштам. Юрысты: на гэты момант — не


Юры Чыж
Юры Чыж

Прадпрымальнік Юры Чыж, якога затрымлівалі ў сакавіку 2021, цяпер пад хатнім арыштам.

Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на дзьве не датычныя адна да адной неназваныя крыніцы.

Аднак пасьля публікацыі з НН зьвязаліся юрысты «Трайпла» і паведамілі, што Юры Чыж на гэты момант пад хатні арышт не адпушчаны.

У сакавіку паведамлялася, што разам з прадпрымальнікам затрымалі і кіраўнікоў некалькіх кампаній, якія засталіся ў Чыжа пасьля разгрому ягонай бізнэс-імпэрыі.

Паводле крыніцаў «Нашай Нівы», затрыманьне перагукаецца з крымінальнай справай, якую на Чыжа завялі ў 2016-м. Тады ён паўгода правёў за кратамі праз падазрэньне ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры, але выйшаў на волю пасьля таго, як прызнаў віну і сплаціў шкоду.

Але па стане на 2021 год Чыж нібыта заставаўся вінен і дзяржаве, і бізнэс-партнэрам, якія спаганялі зь яго даўгі праз суд. Аднак былы алігарх, калісьці набліжаны да Лукашэнкі, па абавязаньнях нібыта не плаціў, хоць асобныя яго прадпрыемствы працавалі «ў плюс».

  • Юры Чыж лічыўся адным з найбуйнейшых прадпрымальнікаў краіны, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Яму належыць доля ў кампаніі «Трайпл», якая займалася будаўніцтвам жылых і камэрцыйных аб’ектаў. Кампанія таксама мае пяць філіялаў: рэстаран «Залаты грабеньчык», Лядовая арэна ў Бярозе, гарналыжная база «Лагойск», сельгаспрадпрыемства «Трайпл-Агра» і спа-цэнтар у Менску. Юрыю Чыжу належаць 66,5% кампаніі «Трайпл».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG