Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША нанесьлі авіяўдары па праіранскіх групоўках у Сырыі і Іраку


Прэсавы сакратар міністэрства абароны ЗША Джон Кірбі
Прэсавы сакратар міністэрства абароны ЗША Джон Кірбі

Амэрыканскія ўзброеныя сілы на загад прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна нанесьлі авіяўдары па аб’ектах у раёне мяжы Сырыі і Іраку. Тыя аб'екты выкарыстоўваюцца ваенізаванымі групоўкамі, што падтрымліваюцца Іранам.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Пэнтагона Джон Кірбі, піша DW.

Цэлі былі выбраныя таму, што абʼекты выкарыстоўваліся праіранскімі групоўкамі, якія ўдзельнічаюць у нападах з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў (БПЛА) супраць амэрыканскіх вайскоўцаў і цэляў у Іраку, падкрэсьлілі ў Мінабароны ЗША.

У Пэнтагоне падкрэсьлілі, што амэрыканскія вайскоўцы знаходзяцца ў Іраку на запрашэньне яго ўраду і з адзінай мэтай — аказаць дапамогу ірацкім сілам бясьпекі ў барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Пэнтагон: гаворка ідзе аб сыгнале стрымліваньня

«Злучаныя Штаты распачалі неабходныя, дарэчныя і прадуманыя дзеяньні, накіраваныя на абмежаваньне рызыкі эскаляцыі, а таксама на тое, каб паслаць выразны і недвухсэнсоўны сыгнал стрымліваньня», — дадалі ў амэрыканскім абаронным ведамстве.

Паводле міжнароднага права, ЗША дзейнічалі ў адпаведнасьці са сваім правам на самаабарону, паветраныя ўдары былі абмежаваныя па маштабе і прыняты «для абароны амэрыканскага пэрсаналу ў Іраку», падкрэсьліў Кірбі.

У канцы лютага вайскова-паветраныя сілы ЗША нанесьлі шэраг авіяўдараў па пункце памежнага кантролю на ўсходзе Сырыі, які выкарыстоўваўся праіранскім апалчэньнем. Як адзначыў тады Джон Кірбі, гэты крок стаў адказам на ракетныя абстрэлы базаў у Іраку, дзе былі разьмешчаныя амэрыканскія і кааліцыйныя войскі. У выніку адной з атакаў быў паранены амэрыканскі вайсковец і забіты цывільны падрадчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG